Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў у шэрагу раёнаў Беларусі знятыя, аднак у 10 раёнах краіны іх дзеянне працягваецца, паведамляе Мінлясгас.

Па стане на 28 чэрвеня забароны і абмежаванні на наведванне лясоў захоўваюцца ў 10 са 118 раёнаў Беларусі. Такія меры працягваюць дзейнічаць у сямі раёнах Брэсцкай вобласці (Бярозаўскім, Ганцавіцкім, Іванаўскім, Івацэвіцкім, Лунінецкім, Пінскім і Столінскім) і двух раёнах Гомельшчыны (Рагачоўскім і Светлагорскім), дзе наведванне лясоў забаронена, і ў Гродзенскім раёне, дзе наведванне лясоў абмежавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0