Таксама ім забаранілі на год наведваць спартыўныя мерапрыемствы і ўстановы, паведамляе тэлеграм-канал zozhteam.
Хлопцаў затрымалі ў суботу на спаборніцтвах па трыятлоне ў Мінску. Пасля ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім яны на фоне дзяржаўнага сцяга расказваюць, за што яны маглі быць затрыманыя, а таксама просяць прабачэння за свае ўчынкі.
Адзін з іх сказаў, што выгукнуў «Жыве Беларусь» групе людзей з чырвона-зялёнымі сцягамі, другі паказаў ім «дызлайк», а трэці крыкнуў «Жыве».