ТАА «Тут бай медыя» накіравала ў Эканамічны суд Мінска заяву аб прызнанні несапраўднай пастановы назіральнай рады Парку высокіх тэхналогій аб страце права на льготы ў 2019-2021 гадах.
Пры гэтым ТАА «Тут бай медыя» да гэтага часу захоўвае статус члена ПВТ.
Паводле інфармацыі на сайце Вярхоўнага суда, заява была прынята, падрыхтоўчае судовае пасяджэнне прызначанае на 7 ліпеня.
Разам з тым, судовая пастанова аб прыняцці заявы і завядзенні вытворчасці па справе на адрас ТАА «Тут бай медыя» пакуль не паступала.





