БелТА

БелТА

Пра гэта, адказваючы на пытанне БелТА, заявіў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка пасля праведзенай сёння ў Маскве цырымоніі ўскладання вянкоў да Магілы Невядомага Салдата ў гонар Дня Незалежнасці Беларусі і 77-й гадавіны вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

«Мы (Беларусь і Расія) цяпер знаходзімся ў прынцыпова новай стадыі, — сказаў Уладзімір Сямашка. — Многае ўжо зроблена ў сацыяльным плане, у эканоміцы, у абароне і гэтак далей. Мы сёння рэальна падышлі да таго, што нам трэба ўмацоўваць эканамічную базу Саюза Беларусі і Беларусі».

Дыпламат нагадаў, што бакі завяршаюць работу над 28 інтэграцыйнымі картамі.

«Стаяць такія задачы, як у найкарацейшы тэрмін, літаральна да 1 студзеня 2022 года, стварыць адзіны рынак нафты, нафтапрадуктаў, адзіны рынак газу, адзіны рынак электраэнергетыкі, адзіны транспартны рынак, весці адзіную прамысловую і сельскагаспадарчую палітыку, правесці ўніфікацыю падатковага і мытнага заканадаўстваў, — падкрэсліў пасол. — То-бок стварыць такую эканамічную базу, якая будзе вельмі патрэбнай і важнай і для Беларусі, і для Расіі».

Уладзімір Сямашка канстатаваў: Беларусь хоць і невялікая краіна, але яна з'яўляецца значным эканамічным партнёрам Расіі, займае чацвёртае месца сярод яе ўсіх гандлёвых партнёраў. Ён паведаміў, што па выніках пяці месяцаў года беларуска-расійскі тавараабарот вырас на 30% у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Пры гэтым беларускі экспарт у Расію павялічыўся на 20,8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0