«Прывядзе да далейшай эскалацыі»: кіраўнік Еўрарады пракаментаваў прыпыненне ўдзелу Беларусі ва Усходнім партнёрстве
Кіраўнік Еўрапейскай рады Шарль Мішэль пракаментаваў прыпыненне ўдзелу Беларусі ва «Усходнім партнёрстве».
«Сёння Беларусь зрабіла яшчэ адзін крок назад, прыпыніўшы свой удзел ва Усходнім партнёрстве. Гэта прывядзе да далейшай эскалацыі напружанасці і акажа відавочны негатыўны ўплыў на народ Беларусі, пазбавіўшы яго магчымасцяў, якія прадстаўляюцца нашым супрацоўніцтвам», — напісаў ён у Twitter.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ