Пра цікавы эпізод расказала мінскае ДАІ ў сваім тэлеграм-канале. У Партызанскае РУУС паступіла паведамленне: на праезнай частцы вуліцы Труса людзі спрабуюць дастаць качанятаў з вадасцёку.

Аднак самі зрабіць гэта не змаглі. На дапамогу прыйшлі камандзір узвода ДПС раённай ДАІ Уладзімір Герасіменя і інспектар Аляксандр Масько.

Разам з гараджанамі супрацоўнікам дарожнай міліцыі ўдалося выратаваць васьмярых птушанят.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?