Родныя былых топ-менеджараў Белгазпрамбанка папрасілі Лукашэнку вызваліць іх блізкіх
Сваякі былых топ-менеджараў Белгазпрамбанка напісалі ліст Аляксандру Лукашэнку з просьбай аб вызваленні іх блізкіх: Дзмітрыя Кузьміча, Сяргея Шабана, Аляксандра Ільясюка, Кірыла Бадзея, Сяргея Дабралета, паведамляе smartpress.by.
«Нашы родныя выканалі ўмовы дасудовага пагаднення і пакрылі шкоду ў поўным аб'ёме», — гаворыцца ў лісце.
Прысуд па справе Белгазпрамбанка абвесцяць 6 ліпеня. Для фігурантаў, пералічаных у прашэнні сваякоў, абвінавачанне запытала ад 5,5 да 6 гадоў калоніі. Усе яны прызналі віну і заключылі здзелку са следствам.
Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў. Для яго абвінавачанне просіць 15 гадоў пазбаўлення волі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ