«Еўрасаюз шкадуе аб рашэнні рэжыму Лукашэнкі прыпыніць свой удзел у праграме «Усходняга партнёрства». Гэтая праграма накіравана на ўмацаванне адносін паміж Еўрасаюзам і краінамі-партнёрамі», — заявіла яна, выказаўшы меркаванне, што гэта рашэнне «з'яўляецца дэманстрацыяй пагарды да беларускага народа».

Паводле яе слоў, Еўрасаюз лічыць заклік Мінска адклікаць для кансультацый пасла Еўрасаюза з Беларусі «крокам да самаізаляцыі» і заклікае захаваць адкрытымі каналы для камунікацыі.

«Настойваючы, каб кіраўнік місіі ЕС у Беларусі быў адкліканы для кансультацый у Брусэль, беларускія улады зрабілі яшчэ адзін крок да самаізаляцыі, — заявіла яна. — Захаванне каналаў камунікацыі адкрытымі мае вырашальнае значэнне ў момант крызісу».

У сваю чаргу кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрасаюз гатовы працягваць супрацоўніцтва з беларускім народам.

«Нягледзячы на рашэнне рэжыму Лукашэнкі прыпыніць удзел Беларусі ва «Усходнім партнёрстве», мы гатовыя працягваць працаваць з беларускім народам для ўмацавання сувязяў, развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва і вырашэння агульных праблем», — напісаў дыпламат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0