Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
400 мл вяршкоў
100 мл малака
100 г цукру
10 г парашковага жэлаціну
Для клубнічнага соусу
1 кг клубніц
цукар на смак
- Заліць жэлацін вадой, размяшаць і пакінуць на той час, які ўказаны на пачку.
- Наліць малако і вяршкі ў каструлю, падагрэць, але не кіпяціць.
- Выключыць газ і адразу дадаць цукар. Перамяшаць, каб цукар цалкам растварыўся.
- Дадаць жэлацін і перамяшаць.
- Сумесь разліць па шклянках і паставіць у лядоўню на пару гадзін.
- Клубніцы з цукрам узбіць у блэндары, каб атрымалася пышная маса.
- На дэсерт з вяршкоў выкласці клубнічны соус.
Смачна есці!





