Афіцыйная цырымонія пачнецца ў 10.00 ля мемарыяльнага комплексу «Курган Славы» з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

Таксама а 10-й адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі.

Парада сёлета не будзе, але пройдзе некалькі выстаў вайсковай тэхнікі — у парку імя Янкі Купалы; парку Перамогі; у скверы «Камароўскі»; на пляцоўцы ля Нацыянальнай бібліятэкі; на пляцоўцы ля «Чыжоўка-Арэны»; у паркe імя Паўлава; у парку экстрэмальных відаў спорту; у парк імя Уга Чавеса. 

У 11.00 каля Палаца спорту разгорнецца святочны кірмаш. Там пакажаць канцэртную праграму «Мая краіна — Беларусь!»

У 18.00 каля стэлы «Мінск — горад-герой» адбудзецца святочны канцэрт расійскай арт-групы «Хор Турэцкага». А ў 21.00 там жа пройдзе святочны гала-канцэрт.

У 23:00 пачнецца святочны феерверк, ён пройдзе ў шасці пунктах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0