Ён заклікаў краіны ЕС быць гатовымі да магчымай чацвёртай хвалі пандэміі.

«Мы вельмі ўважліва сочым за аднаўленнем грамадскага жыцця, але таксама рыхтуемся да патэнцыйнай чацвёртай хвалі, паколькі не хочам, каб яна кінула нам выклік восенню, як у мінулым годзе», — сказаў Янша.

Па словах прэм'ера, чацвёртая хваля «зноў паралізуе» Еўропу, і ўлады павінны засяродзіцца на тым, як падрыхтавацца да патэнцыйнага крызісу. У той жа час, адзначыў Янша, ён настроены аптымістычна, паколькі лічыць, што еўрапейская стратэгія вакцынацыі працуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0