Каб вырашыць крызіс нелегальных мігрантаў у Літве, неабходна падтрымліваць дыялог з трэцімі краінамі, лічаць прэмʼер-міністр Літвы Інгрыда Шыманіце і прэзідэнт Еўрапейскай рады Шарль Мішэль.

«Мяжа Літвы — гэта мяжа Еўропы. Таму для мяне было вельмі важна прыехаць сюды, каб я добра разумеў, у чым ёсць патрэба і што можа зрабіць з боку ЕС для дапамогі Літве», — адзначыў Шарль Мішэль, які ад панядзелка знаходзіцца ў Літве.

Ён падкрэсліў неабходнасць дыялогу з трэцімі краінамі. «На наступным тыдні ў мяне будзе магчымасць пагаварыць з прэмʼер-міністрам Ірака, я падтрымаю ўсе намаганні Літвы», — паабяцаў ён.

Ён таксама збіраецца звязацца з кіраўнікамі іншых краінаў, адкуль ідзе плынь мігрантаў, для больш цеснага супрацоўніцтва. «Гэтыя краіны мусяць даць сігнал, што сюды нельга трапіць незаконным шляхам», — сказаў Мішэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0