«Трэці вобшук быў ператрусам. Праводзілі яго людзі з крымінальнага вышуку. Усё, як у фільмах. Спачатку ў кватэру ўляцела група захопу. Іх было шмат, палічыць не паспела. Хлопцы ў масках з пісталетамі бегалі па хаце, ляпалі дзвярыма…

Я была дома адна, толькі аднесла перадачу свайму палітзэку (якога ўчора выпусцілі пад падпіску), і чамусьці ў той момант мне было зусім не страшна. Можа таму, што гэта быў трэці вобшук за 2 дні. Але і першыя таксама не моцна палохалі.

Пакуль хлопцы круцілі сваімі пісталецікамі, вонкава вызначыла галоўнага і стала выбычацца, маўляў, прабачце, у хаце бардак, пасля вобшуку не паспела прыбраць.

Яны некалькі хвілін вырашалі, што рабіць, потым усё ж такі вырашылі зладзіць мне паказальны перфоманс. Ляпалі шуфлядкамі, ламалі валізкі, кінулі сцягі на падлогу, згрэблі ўсё белае і чырвонае да кучы, нават ручнік і майкі, набытыя ў самай эктрэмісцкай краме — ЦУМ.

Але культурныя хлопцы з ДФР ім нічога не пакінулі. То забралі мой тэлефон і носьбіты інфармацыі — карту памяці з паламанага 10 год таму фотаапарата, старую флэшку і некалькі СD-RW.

«Мая выснова такая: гэта акцыя запалохвання. Прычым накіраваная не на тых, каго трасуць, а на тых, хто пра гэта прачытае.

Не бойцеся! Не такі страшны чорт, як яго малююць. Чорт, як у беларускіх казках, — смешны. І міф пра моц і арганізаванасць сістэмы рассыпаецца ўшчэнт», — падсумоўвае Тамара Мацкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0