Гэта старажытны народ, які здолеў на працягу трох тысячагоддзяў захаваць сваю монатэістычную рэлігію, заснаваную на зараастрызме. За гэта язіды дужа пацярпелі ад баявікоў «Ісламскай дзяржавы» — тыя лічаць, што яны нібыта пакланяюцца д'яблу. Мужчын-язідаў масава забівалі, а жанчын зводзілі ў рабства. 

Выгнаныя са сваіх вёсак, дзясяткі тысячаў язідаў туляцца ў намётавых мястэчках для ўцекачоў у паўночным Іраку, дзе летам можа больш за 40 градусаў спёкі, а ўзімку - марозы. Вяртацца ў свае родныя паселішчы не могуць — баяцца трапіць у рукі радыкальных ісламістаў. 

Раней язіды беглі ў Еўрасаюз праз Турцыю, аднак тая перакрыла шлях мігрантам, атрымаўшы мільярды еўра дапамогі ад ЕС, піша CBC. І таму перспектыва даляцець да Мінску камфартабельным самалётам і паспрабаваць прайсці лясамі праз 600-кіламетровую мяжу з Літвой для многіх здаецца прасцейшай і больш бяспечнай, чым пераплывать Міжземнае мора на лодках.

Фактычна людзі апынуліся закладнікамі бязвыхаднай сітуацыі, пра што, дарэчы, казаў палітуцякач берасцеец Андрэй Шарэнда, які лясамі і балотамі прайшоў у Літву, сустракаючы на шляху мігрантаў: «Тыя, хто перакідваў іх, абяцалі ім жыццё ў Еўразвязе, а па факце людзі сталі ахвярай у гэтых гульнях».

Дарэчы, вядомы фатограф Андрэй Лянкевіч, які ў свой час быў фотакарам «Нашай Нівы», некалі зняў цэлае фотаэсэ пра жыццё язідаў — праўда, не ў Іраку, а ў Арменіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?