Ён падзяліўся сваім бачаннем пагрозаў, якія стаяць перад Амерыкай, і пры гэтым не абышоў увагай Расію і яе прэзідэнта, якога ён назваў, як піша Рэйтэр, з відавочным сарказмам «маім вельмі блізкім сябрам».

«Як вы ўсе ведаеце, у мяне нядаўна была цікавая сустрэча з маім вельмі блізкім сябрам Уладзімірам Пуціным. Я даўно маю справу з сусветнымі лідарамі, і гэтак жа, як і вы, — сказаў Байдэн, звяртаючыся да разведчыкаў, — праз нейкі час пачынаю адчуваць іншага чалавека. Ён ведае, што вы — лепш, чым яго каманда, і яго гэта моцна турбуе. Я не жартую».

«У Пуціна ёсць рэальная праблема. Ён сядзіць на эканоміцы, у якой ёсць ядзернае ўзбраенне, нафтавыя свідравіны і больш нічога. Больш нічога. Ён ведае, што ў яго справы дрэнныя, і гэта, на мой погляд, робіць яго яшчэ больш небяспечным», — працягнуў Байдэн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?