Каля 200 замежных грамадзян атрымалі першую прышчэпку супраць COVID-19 у Беларусі.
Вакцынацыю на платнай аснове прайшлі грамадзяне Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоні і Расіі, паведамляе Мінздароўя.
Нагадаем, што з 15 ліпеня па 31 снежня ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду для тых, хто едзе ў Беларусь прышчапіцца ад кавіду. Такое права дадзена грамадзянам 73 краін.
Вакцынацыя замежнікаў праводзіцца ў 59 установах аховы здароўя.
Сёння Мінздароўя таксама агучыла, колькі беларусаў прышчапілася ад кавіду. Паводле іх звестак, першую дозу вакцыны атрымалі 1,37 млн чалавек, а цалкам курс вакцынацыі прайшлі 921,9 тысяч, што складае 14,6 і 9,8 працэнта ад усяго насельніцтва.





