«Шахцёр», БАТЭ, «Тарпеда-БелАЗ» і брэсцкае «Дынама» сінхронна скончылі сваё выступленне ў Лізе канферэнцый на стадыі другога кваліфікацыйнага раўнда.
▫️«Дынама» (Брэст) — «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія) 1:2, першы матч — 1:2
▫️БАТЭ (Барысаў) — «Дынама» (Батумі, Грузія) 1:4, першы матч — 1:0
▫️«Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Капенгаген» (Данія) 0:5, першы матч — 1:4
▫️«Фола» (Эш, Люксембург) — «Шахцёр» (Салігорск) 1:0, першы матч — 2:1
Жодзінцы і барысаўцы прапусцілі эпічныя мячы, а ў Люксембургу беларусы з БЧБ падтрымлівалі «Шахцёр» і скандавалі «Жыве Беларусь!».





