«Завяршаецца сістэмная работа па навядзенні парадку ў інфармацыйным полі.

Тут важна разумець: мы змагаемся не з іншадумствам або рознымі думкамі. Не дай божа. Выразаць розныя пункты гледжання — знікне краіна. Проста свабода слова, якую мы абараняем, сёння перарасла ў экстрэмісцкую дзейнасць, — падкрэсліў ён. — Адна гісторыя — крытыкаваць уладу. і мы заўсёды ўспрымалі крытыку адэкватна. Іншая — заклікаць да бунту і крывавых распраў з тымі, хто не падтрымлівае рэвалюцыйныя настроі. Нагнятаць атмасферу страху і недаверу праз сфабрыкаваныя «злівы», кібератакі і доступ да асабістых даных».

Таксама ён згадаў і пра недзяржаўныя арганізацыі.

«Рост колькасці НКА — гэта маркер падрыхтоўкі каляровых рэвалюцый. Пад выглядам дабрачыннасці, сацыяльна значных праектаў яны адпрацоўваюць чужы палітычны заказ. Так было і ў нас», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0