Раней гэтыя патрабаванні тычыліся толькі пасажыраў авіякампаній, але цяпер распаўсюджваецца і на асоб, якія прыбываюць у Нямеччыну аўтамабілем ці аўтобусам, па чыгунцы або марскім транспартам. Правіла будзе дзейнічаць не толькі для замежнікаў, але і жыхароў ФРГ, якія вяртаюцца з іншых краін.

Пры гэтым праверкі на сухапутных межах краіны будуць насіць выбарачны характар. Падчас іх падарожнікі павінны будуць прадастаўляць адпаведныя дакументы. Падчас перасячэння мяжы ў цягніках праверкі будуць ажыццяўляць падчас яго руху. Пры авіяпадарожжах пасажыры павінны будуць падаваць дакументы перад пасадкай у самалёце.

Таксама з 1 жніўня ў Германіі змяняецца класіфікацыя зон рызыкі адносна захворвання на COVID-19. З гэтага часу замест трох застаюцца толькі дзве катэгорыі: зона распаўсюджвання варыянта каранавіруса і зона высокай рызыкі. Тыя, хто вяртаецца з гэтых зон, павінны зарэгістравацца на ўрадавым партале.

Пры ўездзе з зоны распаўсюджвання варыянта каранавіруса тэставанне з'яўляецца абавязковым нават для тых падарожнікаў, якія цалкам вакцынаваны або перахварэлі на COVID-19.

Але нават у выпадку негатыўнага выніку тэсту ў Германіі трэба прайсці 14-дзённы каранцін, які нельга скараціць.

Вакцынаваныя асобы, якія вяртаюцца з зон высокай рызыкі, павінны на 10 дзён ісці ў каранцін, які, аднак, можна спыніць пасля пяці дзён у выпадку негатыўнага выніку тэсту на каранавірус. Для дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў каранцін доўжыцца пяць дзён. На падарожнікаў, якія цалкам вакцынаваны або перахварэлі на COVID-19, гэта патрабаванне не распаўсюджваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0