Пра гэта паведаміла Financial Times са спасылкай на кантракты аб пастаўках. У публікацыі гаворыцца, што вакцыны абедзвюх кампаній паказалі сваю эфектыўнасць.

Вакцына Pfizer падаражэла на 25%. Цяпер кошт адной дозы на еўрапейскім рынку складае 19,50 еўра (ранейшая была 15,5 еўраў).

Moderna павысіла кошт прыблізна на 10%. У апошніх кантрактах на пастаўку ў ЕС цана вакцыны Moderna складае 25,50 даляраў. У першай закупачнай дамове адна доза каштавала каля 22,60 даляраў, паведамляецца ў публікацыі Financial Times.

Трэцяя фаза выпрабаванняў вакцын Pfizer і Moderna паказала больш высокую эфектыўнасць гэтых прэпаратаў у параўнанні з вакцынамі кампаній AstraZeneca і Johnson&Johnson.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?