weightlifting.by
Спачатку аўто ўдарылася аб агароджу трасы, а потым у слуп, паведамляе «Еўрарадыё».
Ад атрыманых траўмаў штангіст загінуў на месцы. Кіроўца і яшчэ два іншыя пасажыры атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя на верталёце.
Аляксей Мжачык — майстар спорту міжнароднага класа, выступаў у вагавай катэгорыі звыш 109 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-2016. Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 2012 і 2015 гадоў.





