Reuters
Такое меркаванне выказаў дзяржаўны сакратар па еўрапейскіх справах пры МЗС Францыі Клеман Бон у эфіры радыё RFI, піша РБК.
«Мы з партнёрамі разглядаем магчымасць даць ёй [Ціманоўскай] палітычны прытулак у найбліжэйшыя тыдні або дні. Я лічу, што гэта было гонарам для Еўропы», — сказаў Бон.
Прыняць беларускую спартсменку раней выказалі гатоўнасць Польшча і Чэхія.
Паведамлялася, што Крысціна будзе звяртацца па візу ў Польшчы.





