Delfi.lt

Delfi.lt

Пра гэта яна заявіла ў панядзелак пасля сустрэчы з еўрапейскім камісарам па ўнутраных справах Ільвай Ёхансан.

Ёхансан сказала, што ЕС зробіць усё, што магчыма, каб дапамагчы Літве ўрэгуляваць гэты крызіс.

«Мы павінны паказаць, што няма свабоднага доступу на тэрыторыю ЕС. Літва, ЕС, краіны Шэнгена павінны перагарадзіць нелегальны доступ у шэнгенскую прастору. Вось чаму мы, увесь ЕС, падтрымліваем Літву, каб мы маглі абараняць нашу агульную мяжу з Беларуссю».

«Цяпер галоўнае — спыніць нелегальнае пранікненне ў Літву і выслаць гэтых людзей назад. Мы, як Еўракамісія, маем міжнародныя пагадненні, юрыдычныя пагадненні з трэцімі краінамі і павінны скарыстацца ўсімі сваімі паўнамоцтвамі для забеспячэння выканання гэтых пагадненняў», — падкрэсліла еўракамісар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна