У Мінску затрымалі футбольных фанатаў, якія бралі ўдзел у жнівеньскіх падзеях у сталіцы, паведамляе МУС.
Сцвярджаецца, што яны будавалі барыкады і закідвалі камянямі міліцыянтаў.
Затрыманым ад 18 да 34 гадоў.
Следчыя прызналі іх падазраванымі па крымінальнай справе, раней заведзенай па факце арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзелу ў іх.





