«Кампанія «Іракскія авіялініі» арганізуе эвакуацыйны рэйс для іракскіх грамадзян, якія застаюцца ў Беларусі» — напісаў ён. Паводле паведамлення, рэйс запланаваны на аўторак, 10 жніўня.

«Консульская дэлегацыя пасольства будзе прысутнічаць у офісе кампаніі «Іракскія авіялініі» і ў аэрапорце, каб прадаставіць усе магчымыя паслугі паважаным грамадзянам», — напісаў пасол.

Раней Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Ірака (ICAA) на падставе распараджэння ўрада краіны адмяніла ўсе авіярэйсы ў Мінск «да далейшага паведамлення». Адначасова дазволена адпраўляць пустыя самалёты ў Мінск, каб забраць грамадзян Ірака дадому.

6 жніўня ў Багдад патэлефанавалі вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль, а таксама міністры замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс і Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Падчас перамоваў кіраўнік іракскай дыпламатыі Фуад Хусейн распавёў аб мерах, прынятых для абароны суграмадзян, якія сталі ахвярамі кантрабандных сетак, у тым ліку аб часовым спыненні палётаў у Мінск і арганізацыі зваротных рэйсаў у Багдад. Меры прынятыя ў дадатак да расследавання выкарыстання грамадзян у злачынных мэтах і нападу на іх, пасля чаго немагчыма высветліць іх далейшы лёс, адзначае МЗС Ірака.

Літва ўхваліла рашэнне іракскіх уладаў. «Вітаю рашэнне ўрада Ірака прыпыніць усе палёты ў Мінск. Толькі працуючы разам мы зможам ліквідаваць сеткі, якія займаюцца кантрабандай людзей у ЕС. Чакаю, што іншыя авіякампаніі прыпыняць палёты ў Беларусь», — напісаў у твітары міністр замежных спраў Габрыэлюс Ландсбергіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0