Ілюстрацыйнае фота, Getty Images

Ілюстрацыйнае фота, Getty Images

Дзякуючы гэтаму трагічнаму здарэнню рэкардсменку, уласна, і выявілі: самку памерам з вялікі палец і вагой усяго ў 8 грамаў, зраненую кошкай, знайшла жыхарка вёскі Мольгіна пад Псковам Святлана Лапіна, піша Бі-бі-сі.

Натуралісты адвезлі кажаніху ў ветэрынарную клініку, але там падарожніца памерла. На яе крыле выявілі пазнаку «Лонданскі заапарк» і паведамілі аб знаходцы ў брытанскі Фонд аховы кажаноў.

Высветлілася, што гэтая жывёліна была злоўленая і пазначаная ў Лондане ў 2016 годзе натуралістам Браянам Брыгсам.

Такім чынам, па падліках Фонду аховы кажаноў, гэты кажан пераадолеў 2018 км.

«Гэта выдатнае падарожжа, самае далёкае падарожжа з Брытаніі па Еўропе з тых, што нам вядомыя. Гэта дзіўная навуковая знаходка і чарговая дэталь у карціне міграцый кажаноў», — кажа кіраўнік Фонду аховы кажаноў Ліза Уорледж.

Загінулая кажаніха стала рэкардсменкай па міграцыі з Брытаніі на кантынент, але першае месца ў міграцыях па Еўропе наогул належыць іншаму кажану: яго акальцавалі ў Латвіі, а затым у 2019 годзе знайшлі ў Іспаніі, на адлегласці 2224 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0