Падчас «Вялікай размовы» прагучала, што ўсіх палітвязняў прапусцяць праз сіта сілавікоў, далей гэты дакумент рагледзіць камісія па памілаванні.
Але ніякіх гарантыяў на датэрміновае вызваленне не даў ні Лукашэнка, ні тым больш Васкрасенскі.
У гэтым спісе 93 чалавекі, якія выступалі за перамены ў Беларусі, шэсць чалавек — фігуранты «справы Белгазпрамбанка», якія далі пакаяльныя паказанні і супрацоўнічалі з КДБ, яшчэ адзін асуджаны — дырэктар Магілёўскай філармоніі, які патрэбны Васкрасенскаму для арганізацыі нейкіх агітацыйных мерапрыемстваў.