Пра гэта паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік іракскага МЗС Ахмед ас-Сахаф.

«Самалёт авіякампаніі Fly Bagdad сёння выканае рэйс з Мінска ў Багдад з больш чым 80 пасажырамі на борце», — адзначыў ас-Сахаф, словы якога прыводзяцца на афіцыйнай старонцы МЗС краіны ў фэйсбуку.

Ён дадаў, што ў аўторак будзе выкананы яшчэ адзін эвакуацыйны рэйс. Як паказаў ас-Сахаф, «па наяўных на гэты момант даных, на ім будзе дастаўлена з Мінска ў іракскую сталіцу каля 200 чалавек».

Прадстаўнік іракскага МЗС таксама паведаміў, што «цела загінулага на беларуска-літоўскай мяжы грамадзяніна Ірака будзе транспартавана ў Багдад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0