Плошчай народнага адзінства плануюць назваць адну з безыменных пляцовак Магілёва — праект абмяркоўваўся на праведзенай планёрцы Магілёўскага гарвыканкама.

Ёсць прапанова назваць плошчай народнага адзінства пляцоўку каля дыягнастычнага цэнтра, якая ўжо актыўна задзейнічана ў Магілёве пры правядзенні агульнагарадскіх масавых мерапрыемстваў.

Адбудзецца пасяджэнне гарадской тапанімічнай камісіі і горадабудаўнічага савета. На пляцоўцы плануецца ўсталяваць памятны знак, які будзе прысвечаны «Дню народнага адзінства» 17 верасня.

Нагадаем, улады абвясцілі 2021 «Годам народнага адзінства», а таксама абвясцілі 17 верасня «Днём народнага адзінства». Нягледзячы на гэта, у 2021 годзе Беларусь перажыла ўсплёск палітычных рэпрэсій. «Год народнага адзінства» адзначыўся разгромам трэцяга сектара, СМІ, наяўнасцю сотняў палітвязняў. За апошні год дзясяткі тысяч беларусаў адчулі непасрэдна на сабе палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Замест дыялогу, улады ўзялі курс на ліквідацыю грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0