Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці правяла пазачарговую атэстацыю адваката Юліі Князь, а таксама адвакатаў бюро «Маслаў, Гашынскі і партнёры» ў сувязі з «неналежным выкананнем адвакатамі названага бюро сваіх прафесійных абавязкаў», паведамляе прэс-служба Мінюста.

Камісія прыняла рашэнне, што адвакаты Андрэй Колычаў і Юрый Сташкевіч адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, а адвакаты Вольга Карпушонак, Яўген Маслаў і Юлія Князь не могуць выконваць свае прафесійныя абавязкі з прычыны недастатковай кваліфікацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0