«У нас з Беларуссю — Саюзная дзяржава»: Лаўроў пракаментаваў словы Лукашэнкі пра Крым
Пра гэта заявіў журналістам у чацвер міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў, каментуючы словы Аляксандра Лукашэнкі, які 9 жніўня расказаў, на якіх умовах гатовы прызнаць Крым расійскім. Па словах Лукашэнкі, ён гэта зробіць, калі тое ж зробіць «апошні расійскі алігарх» і пачне пастаўляць туды прадукцыю.
«У нас ёсць Дамова пра Саюзную дзяржаву з Беларуссю, з 1999 года дзейнічае. У адпаведнасці з гэтай дамовай тэрыторыяй Саюзнай дзяржавы з'яўляецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў адпаведнасці з іх заканадаўствам.
Па нашым заканадаўстве Рэспубліка Крым, натуральна, гэта тэрыторыя Расійскай Федэрацыі і ўваходзіць у Саюзную дзяржаву разам з нашымі беларускімі сябрамі», — адзначыў кіраўнік МЗС РФ.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ