Сёння, 13 жніўня, з боку Польшчы да беларускай мяжы даставілі групу замежнікаў. Выпадак адбыўся на ўчастку пагранічнай заставы Бяляны, сцвярджае Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Аўтамабіль такога тыпу не выкарыстоўваецца польскімі памежнікамі, а належыць Узброеным сілам Польшчы, адзначае беларускае ведамства.

Нагадаем, адносіны Беларусі з заходнімі суседзямі абвастрыліся на фоне рэпрэсій супраць беларускай грамадзянскай супольнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў. Польшча і Літва не прызналі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, яны ўвялі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска. ЕС і Беларусь прыпынілі супрацоўніцтва ў многіх сферах, у тым ліку ў пытаннях барацьбы з нелегальнай міграцыяй. Літва абвінавачвае беларускае кіраўніцтва ў штучна створаным міграцыйным крызісе. Міграцыйны крызіс пачаўся летам, у некаторыя дні сотні нелегальных мігрантаў пачалі перасякаць літоўскую, латвійскую і польскую мяжу з беларускага боку. Узнік велізарны канал нелегальнай міграцыі, па сваіх маштабах параўнальны з каналам нелегальнай міграцыі ў цэнтральным Міжземнамор'і.

Літва пачала вяртаць у Беларусь нелегальных мігрантаў, затрыманых на нейтральнай паласе. Таксама краіна дамаглася адмены рэйсаў іракскіх авіякампаній у Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0