Эскіз прадастаўлены аўтарам памятнага знака.
Над стварэннем знака працуе Магілёўскі скульптар Аляксандр Мінькоў.
Вышыня скульптурнай кампазіцыі складзе 2 метры 80 см, шырыня — 1 метр 20 см. Вырабяць яго з уральскага граніту.
А ўсталяваць плануюць на пляцоўцы каля дыягнастычнага цэнтра, якую маюць намер у найбліжэйшы час назваць плошчай «Народнага адзінства».
Рэалізаваць праект збіраюцца да першага святкавання ў горадзе «Дня народнага адзінства», гэта значыць да 17 верасня.