Таццяна Вадалажская — метадолаг і сацыёлаг, кандыдат сацыялагічных навук і старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі. Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій і каардынатар праграмы стварэння «Лятучага ўніверсітэта».

Таццяне 47 гадоў, яна нарадзілася ў Мінску. У 1996 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996-2007 гадах працавала ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі. Даследавала пытанні станаўлення і трансфармацыі нацыянальнай і грамадзянскай ідэнтычнасці. 

У 2005 годзе Таццяна далучылася да праграмнай дзейнасці філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Лічыць яго сваім настаўнікам. Акрамя гэтага, у 2007 годзе Таццяна стала стыпендыяткай спецыяльнага фонду прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

З 2010 года з’яўляецца старшым аналітыкам незалежнага аналітычнага Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі — ён уваходзіць у кансорцыум «ЕўраБеларусі». Таццяна — аўтар даследаванняў і аналітычных дакументаў, накіраваных на развіццё і ўзмацненне беларускай грамадзянскай супольнасці.

Філосаф Уладзімір Мацкевіч пакуль застаецца за кратамі. Таццяна Вадалажская застаецца падазраванай па арт. 342 КК (арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, што парушаюць грамадскі парадак). Яе адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0