Грамадства

Філосаф Уладзімір Мацкевіч не выйшаў на свабоду, яго перавялі ў СІЗА

Пра гэта паведаміла ягоная жонка. 14 жніўня скончылася 10 сутак з моманту затрымання, Уладзімір праходзіў падазраваным па арт. 342 КК (арганізацыя ці ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Адрас для лістоў: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1.

***

Уладзіміру Мацкевічу 65 гадоў, ён родам з Іркуцкай вобласці Расіі. Мацкевіч — метадолаг і філосаф, грамадскі дзеяч. Мацкевіч вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце на факультэце псіхалогіі. У 1982 годзе, пасля заканчэння ВНУ, па размеркаванні быў накіраваны на Вільнюскі радыётэхнічны завод. Затым працаваў у Ленінградскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. Падрыхтаваў кандыдацкую дысертацыю, але да яе абароны не быў дапушчаны, бо не пажадаў уступаць у КПСС. 

Мацкевіч меў дачыненне да некалькіх прэзідэнцкіх кампаній 

У 1987 годзе па запрашэнні Міністэрства адукацыі Латвійскай ССР перайшоў на працу ў Ліепайскі педагагічны інстытут, прапрацаваў у ім да 1989 года. У пачатку 1990-х гадоў супрацоўнічаў па пытаннях рэформы адукацыі з першым міністрам адукацыі Расіі Дняпровым. 

Мацкевіч таксама ўключыўся ў работу па распрацоўцы праграмы адукацыі ў Беларусі і цесна супрацоўнічаў з Міністэрствам адукацыі Беларусі. 

Уладзімір Мацкевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх кампаніях, пачынаючы з 1994 года. Выключэннем сталі толькі 2001 і 2015 гады. У 1994 ён прапанаваў сваю дапамогу Зянону Пазняку, аднак пасля адмовы далучыўся да штаба Станіслава Шушкевіча ў якасці паліттэхнолага. Праз некаторы час іх супрацоўніцтва спынілася праз рознагалоссі. 

«Тады, у снежні 1993 года, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, я прапанаваў аказаць пасільную дапамогу кандыдату, які, з нашага пункту гледжання, мог бы перамагчы і стаць першым прэзідэнтам Беларусі, які б павёў яе па шляху нармальнага развіцця», распавядаў Мацкевіч пра тыя часы. 

Праз некаторы час ён пачаў супрацоўнічаць з Аб’яднанай дэмакратычнай партыяй і балатаваўся па Ангарскай выбарчай акрузе Мінска на парламенцкіх выбарах 1995 года. Прымаў удзел у стварэнні Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Беларускай хрысціянска-дэмакратычнай партыі. 

У 1994-1997 гадах Мацкевіч быў распрацоўшчыкам, аўтарам і вядучым трох перадач на Беларускім тэлебачанні. З канца 2002 года па сакавік 2003 года з’яўляўся першым кіраўніком і вядучым ток-шоу «Выбар» на тэлеканале АНТ. 

З 2012 года стаў вядучым праграмы «Гутарка дня» на тэлеканале «Белсат». 

Уладзімір Мацкевіч з’яўляецца аўтарам вялікага кола публіцыстычных матэрыялаў і каля 50 навуковых прац па пытаннях палітыкі, культуры, трансфармацыі і адукацыі. 

У 2020 годзе абраны дэлегатам платформы народных прадстаўнікоў «Сход». Таксама ён быў першым кіраўніком Рады Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь», якая аб’ядноўвала грамадскіх дзеячоў і арганізацыі, што падтрымліваюць праеўрапейскае развіццё Беларусі. 

Каментары

Даносчыцы Бондаравай намалявалі на выбарах менш за 5%2

Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты8

«Хулі ты голымі цыцкамі прыехала трэсці на конкурс?» Беларуская ўдзельніца конкурсу прыгажосці абразіла ўкраінку60

«Раскідвалі ўлёткі, каб мяне ачарніць, у суседнюю камеру пасадзілі сына». Прадпрымальніца з'ехала ад рэпрэсій і прадае кветкі ў Вільні

Дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў. І гэта быў толькі пачатак праблем4

Ад заўтра сілавікі змогуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў5

Лекары расказалі, што цяпер з беларускай, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве8

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка4

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі2

«Калі вы кажаце фак ю маёй краіне, то што чакаеце ў адказ?» Беларуская ўдзельніца конкурсу прыгажосці адрэагавала на скандал54

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?6

У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек5

Пакупнікі кватэр ад «Даны» трапілі ў пастку — не могуць аформіць жыллё ва ўласнасць. Як так?5

У сваім звароце Пуцін узгадаў Беларусь толькі аднойчы. І кантэкст вам не спадабаецца7

«Віцебск і Смаленск асацыяваліся з малой і вялікай Расіяй. Ёсць у гэтым нядобрае». Расійскі блогер Штафанаў згадаў сваё жыццё ў Беларусі23

Арганізатарка «Голай вечарынкі» будзе галасаваць за Пуціна. Яе засыпалі тысячамі дызлайкаў5

Бондарава атакавала БелТА за Украіну24

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе11

Пад выглядам беларусаў літоўцам пагражаюць «вярнуць Вільню» і «прыйсці да жонкі і дзяцей». Але гэта фэйкавыя акаўнты13

Алесь Міхалевіч: Неадэкватаў у Беларусі набралася толькі на ГУБАЗіК6

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі вы кажаце фак ю маёй краіне, то што чакаеце ў адказ?» Беларуская ўдзельніца конкурсу прыгажосці адрэагавала на скандал54

Рэзка падаражэлі квіткі на аўтобусы з Мінска ў Варшаву і Вільню. Што адбылося?6

Чатыры краіны НАТА не выключылі адпраўкі сваіх войскаў ва Украіну7

У Беларусі выпусцілі сухія дранікі. Што гэта такое?10

Мінадукацыі выпусціць новы падручнік па філасофіі, хоць і стары «якасна падрыхтаваны»8

У Мінску аблава на адвакатаў. Прыходзілі да больш чым 10 чалавек5

Запусцілі збор сродкаў на святкаванне чарговай гадавіны БНР5

Вакансіі ў «Нашай Ніве»: 1) галоўны рэдактар расейскамоўных рэсурсаў, 2) рэдактар расейскамоўнай стужкі навін, 3) перакладчык з беларускай мовы на расейскую 7

Падатковая паклала вока на чаявыя, якія кліенты пакідаюць у кавярнях6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Маскве развіталіся з Аляксеем Навальным. Людзі скандавалі: «Пуцін — забойца!»

Галоўнае

Навальнага пахавалі пад My way Фрэнка Сінатры

Жалобная працэсія на могілках, дзе хаваюць Навальнага, расцягнулася на некалькі кіламетраў

Людзі ў Маскве скандуюць «Пуцін — забойца».1

З'явіўся сайт, на якім можна запаліць свечку ў памяць пра Аляксея Навальнага

Дзяўчына перабрала наркотыкаў і заснула ў ванне, затапіўшы суседзяў. І гэта быў толькі пачатак праблем4

«Дэнацыфікацыя — самае тупое, што я чуў» — Такер Карлсан пра інтэрв'ю з Пуціным12

Ад заўтра сілавікі змогуць блакаваць грашовыя пераводы і займеюць пастаянны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў5

«Многія спадзяюцца на хуткае адкрыццё «Брузгоў». Што кажуць гродзенцы пра жыццё ў «аблозе»8

У Салігорску жанчына знайшла ў дзіцячым вазку вялікага пацука. Ён паўгадзіны быў на ножках дачкі6

Лекары расказалі, што цяпер з беларускай, якую згвалтавалі і спрабавалі забіць у Варшаве8

Мэрыем Герасіменка расказала, што выходзіць замуж за хлопца, якога дэпартавалі з Беларусі6

Як у ЕГУ размяркоўваюць гранты? 2

Стала вядома пра смерць яшчэ аднаго высокапастаўленага сілавіка4

У Азоўскім моры загарэўся расійскі вайсковы катар6

Расійскіх хакеістаў, якія павыкідалі прызы, атрыманыя з рук Баскава, усё ж пакаралі2

У Маскве рытуальныя службы адмаўляюцца перавозіць цела Навальнага10

Усе навіны →