Фота з інстаграма Алены Леўчанкі

Фота з інстаграма Алены Леўчанкі

Сярод першых ліст падпісалі Канстанцін Якаўлеў, Кацярына Сныціна, Алена Леўчанка, Мікіта і Ягор Мешчараковы, Сцяпан Папоў, Аляксандра Герасіменя, Артур Удрыс ды іншыя.

Спартоўцы нават выходзілі на дэманстрацыі асобнай калонай з плакатамі.

«За сваё жыццё я ніколі не галасавала на выбарах. Заўсёды лічыла, што мой голас нічога не вырашыць, але гэты жнівень змяніў маё меркаванне аб самой сабе. Вы ўсе бачылі фатаграфію, якая з'явілася праз пару дзён пасля галасавання: дзядуля, сціснуўшы кулакі, стаіць насупраць байца АМАПа. Убачыўшы яе, я зразумела: я баюся не таго, што мой голас нічога не зменіць, як сама сябе супакойвала, а таго, што калі хацець чагосьці большага для краіны, для сябе як грамадзяніна, то стане толькі горш. Што калі пайсці супраць сістэмы, то гэтая сістэма мяне зломіць.

Але мы ўсе ў гэтым жыцці робім выбар, і я выбрала больш не маўчаць пра тое, што адбываецца. Не чакаць, пакуль іншыя змагаюцца за лепшае жыццё, а як гэты дзядуля, сціснуўшы кулакі, з рашучасцю на твары, хоць і страшна, але стаяць за сваё права хацець перамен, за права на лепшае жыццё», — казала тады Кацярына Сныціна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0