Фёдар Поўны

Фёдар Поўны

«Храмы — гэта не палітычныя трыбуны. Не пляцоўкі для перадвыбарных або паслявыбарчых дэбатаў, не месца для гучных перасцярогаў, — лічыць Фёдар Поўны. —

Абмяркоўваць вострыя праблемы грамадства, тлумачыць духоўны сэнс рэзанансных падзей — гэта фармат гутаркі. Магчыма, прыватнай. Магчыма, публічнай. Але за межамі храма, па-за кантэкстам Боскай літургіі. Але і тады святар нясе адказнасць за кожнае прамоўленае слова. І ўсё ж галоўная задача святара — гэта малітва».

Фёдар Поўны лічыць, што ў семінарыях, у акадэміях трэба ўвесці факультатыў па патрыятычным выхаванні і інфармацыйную гадзіну.

«Думаю, што, як і ўсіх жывых людзей, некаторых святароў захліснулі эмоцыі. Яны сталі ахвярамі інфармацыйнага гвалту. Трэба сказаць, што многія шчыра лічылі, што гэта іх погляд, што яны выступаюць супраць хлусні і здзекаў з людзей. Але ці так гэта? Калі б гэта быў па-сапраўднаму евангельскі погляд, у духу Евангелля, а не пад яго прыкрыццём, то ўсё было б па-іншаму.

Ёсць група святароў, якая ўвайшла ў царкву ў мой час як дысідэнты, якія адмаўлялі савецкую ўладу. І гэта дысідэнцтва стала другой натурай, нават калі ўсё памянялася. Ёсць яшчэ так званыя царкоўныя лібералы, якія ўсур'ёз абмяркоўваюць, а часам асуджаюць святую іерархію, адміністрацыйныя прамашкі, недахопы, крытыкуюць архірэяў, разважаюць самі аб рэфармаванні царквы, спрачаюцца аб яе канонах. Часта яны інтэлектуальныя, адукаваныя, начытаныя. Але ў царкве важная малітва, паслухмянасць і пакорлівасць, а не экспертнае меркаванне», — сказаў Поўны.

Дадамо, што Фёдар Поўны — святар, набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама:

Гісторыя жыцця айца Фёдара — самага паспяховага беларускага святара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0