Першыя тэлеграм-каналы і чаты былі прызнаныя экстрэмісцкім яшчэ ў снежні 2018 года. У кастрычніку 2020 года быў прызнаны экстрэмісцкім самы буйны на той момант тэлеграм-канал. Гэта быў першы канал, прызнаны экстрэмісцкім у сувязі з выбарчай кампаніяй 2020 года, перадае «Еўрарадыё».

Пачынаючы з 18 лютага ўлады Беларусі пачалі рэгулярна прызнаваць тэлеграм-каналы і чаты экстрэмісцкімі. За 184 дні ў спіс забароненых унесена 167 інфармацыйных пляцовак, якія працуюць у Telegram. То-бок у сярэднім улады дзейнічалі крыху павольней, чым па адным канале ці чаце за дзень.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0