Нешта з гэтага ўжылі ў краіне, штосьці пайшло на расійскі рынак з этыкеткай Made in Belarus. Ёсць у пераліку беларускага экспарту яшчэ адна цікавая пазіцыя — зусім не ўласцівыя для нашай кухні слімакі. Пра гэта піша канал «Нашы грошы».

За мінулы год у краіну завезлі амаль 560 кілаграм слімакоў з Італіі і Францыі на нязначную суму крыху больш за $5 тыс. Цікава, што пры гэтым Беларусь паставіла на знешнія рынкі цэлых 150 тон слімакоў. Мяркуючы па ўсім, уся гэтая далікатэсная прадукцыя сапраўды вырабляецца ў нас у краіне і актыўна пастаўляецца на рынкі ў Венгрыю (40 тон), Румынію (40 тон), Францыю (70 тон). Сумарна ўсе гэтыя слімакі прынеслі $1 млн 130 тыс.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай, слімаковы экспарт — адзін з самых ажыўленых сярод іншых далікатэсаў з малюскаў. Бо каракаціц і кальмараў мы экспартавалі ўсяго на $3,3 тыс (402 кг), «іншых малюскаў» — на $85,4 тыс (82 тоны). Пры гэтым усяго малюскаў у мінулым годзе наша краіна купіла на $6,6 млн, а прадала $1,2 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0