«Цяпер усе дзеці, у якіх дыягнаставалі каранавірус, знаходзяцца ў асобным корпусе. Адчуваюць сябе нармальна. На шчасце, дзеці лёгка пераносяць гэты вірус, а ўсе педагогі у нас прышчэплены. Для дзяцей арганізавана асобнае харчаванне, асобная праграма», — распавёў сузаснавальнік цэнтра «100 балаў» Дзмітрый Рыжыкаў.
Цяпер у лагеры ўзмацнілі меры прафілактыкі: забаранілі ўсе кантакты з бацькамі, скарацілі актыўнасці ў памяшканні. Увялі масачны рэжым для педагогаў, усе паверхні апрацоўваюцца.
«Мы працягваем працаваць. Бацькі могуць забраць дзяцей, але нямногія зрабілі гэта, бо дзеці хочуць застацца ў лагеры», - адзначыў Рыжыкаў.
13 жніўня Мінздароўя паведамляла, што каранавірус выявілі ў дзяцей, якія адпачывалі ў аздараўленчым цэнтры ў Смаргоні.





