«Дарагі сын!

Намаляваў табе царкву-крэпасць у Мураванцы. Гэта, як і ў Сынкавічах, храм Ісуса, дзе людзі маглі схавацца і абараняцца, калі што. Мы з мамулечкай аднойчы былі ў ёй, заходзілі і маліліся. Вось такія прыгожыя дамы Божыя ў Беларусі былі ў шматлікіх мястэчках і вёсачках. На вежы (левай, калі стаяць тварам да ўвахода) вісіць звон — відаць перакладзіну. І, калі людзей склікаюць на малітву, звон робіць «Дзінь! Дзінь!».

Калі будавалі і Мураванку, і царкву ў Сынкавічах, у Беларусі быў Залаты век. Людзі тады маліліся Богу тры разы на дзень: ютрань, абедня і вячэрня! Маліліся Богу, любілі Беларусь — і жылі цудоўна, і былі магутныя!

Госпад Бог шукае ў Беларусі такіх людзей — якія любяць Яго, моляцца і шануюць сваю сям’ю і сваю Радзіму. Вось што кажа Бог: «Ухіляйся ад зла і рабі дабро, і будзеш жыць вечна».

Абдымаю і цалую цябе, сыне! Мы цябе вельмі любім!

Твой тата»

Глядзіце таксама:

Севярынец у турме намаляваў партрэт сына ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0