На думку Карпенкі, апазіцыя спрабавала выкарыстоўваць нелегальныя прыватныя школы ў палітычных мэтах, пашыраць сетку арганізацый па тыпе «коласаўскага ліцэя» без ліцэнзіі. 

«Таксама пазбягалі кантролю, працуючы з дзецьмі па індывідуальных планах, фіктыўна замацоўваючы дзіця за замежнай адукацыйнай установай. Асобныя арганізацыі называлі сябе «школай», маючы пры гэтым арганізацыйна-прававую форму грамадскага ці рэлігійнага аб’яднання, ІП. Гэтыя схемы мелі на ўвазе заніжэнне падатковай базы і выплату ўзнагароды супрацоўнікам наяўнымі, у канвертах, а галоўнае — поўную адсутнасць выхаваўчай працы з дзецьмі і шырокія магчымасці для дэструктыўнай дзейнасці».

«Падзеі восені 2020-го паказалі, што менавіта сетка паўлегальных прыватных арганізацый спрабавалі выкарыстоўваць для стварэння паралельных адукацыйных структур, каб сысці ад кантролю і выхаваўчай працы, стварыць працоўныя месцы для актывістаў апазіцыі, якія не мелі педадукацыі, то-бок нейкі ўнутраны рынак адукацыйных паслуг «для сваіх».

«На працягу ўсёй інфармацыйнай кампаніі лета-восені 2020-га настаўнікаў называлі ў тэлеграм-каналах «ворагамі», «прыхільнікамі сістэмы». Экстрэмісты падпальвалі школы, неслі да іх пахавальныя вянкі, былі фэйкавыя паведамленні аб мініраванні будынкаў. У той жа перыяд узламвалі сайты ўстаноў сістэмы адукацыі, міністэрства масава падвяргаліся DDoS-атакам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0