Аляксандр Лукашэнка, расказваючы аб праблеме бежанцаў з Афганістана, распавёў пра падзеі апошніх двух-трох сутак на мяжы з Польшчай.

Ён адзначыў, што афганскія ўцекачы ўжо пайшлі праз Беларусь на захад, куды іх самі пазвалі, абяцаючы ўсіх прыняць.

«Што зрабілі палякі: яны адлавілі, інакш не скажаш, блізу 50 чалавек на тэрыторыі Польшчы, якія, як яны прызналіся, ішлі ў Нямеччыну, куды іх паклікала мутар Меркель. І пад пагрозай зброі, страляючы па-над галовамі, выціснулі іх на мяжу з Беларуссю. Натуральна, яны ішлі ў Нямеччыну, у Беларусь яны ісці не хочуць. Такім чынам Польшча зладзіла пагранічны канфлікт на мяжы, парушыўшы дзяржаўную мяжу Беларусі», - заявіў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0