Хлопец, які пісаў шпаргалку, сёлета скончыў школу. А настаўніца, перабіраючы паперы перад новым навучальным годам, знайшла «шэдэўр».

Дарэчы, як прызналася педагог, убачыўшы гэтую шпаргалку, яна нават дазволіла вучню карыстацца ёй пры адказе. Вельмі ж крэатыўны быў твор.

Глядзіце:

А цяпер нагадаем вам сам верш. Чытайце і параўноўвайце.

Явар і каліна

 

Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.

 

Лісцікі зеленяй хваляцца

Небу панятлівай мовай:

Росамі мыюцца раніцай,

Песцяцца сонцам паўднёвым.

 

Захадам модлы пакорныя

З маткай-зямлёй адпраўляюць;

Тайна у ночаньку чорную

Месяца, зор выглядаюць.

 

Слухаюць смехаў русалчыных,

Лопату крылляў начніцы,

Ветру павеваў ап’янчаных,

Плюскату шклістай крыніцы.

 

Чуецца музыка дзіўная

У повесцях сонных імшараў…

Цешыцца явар з калінаю,

Скінуўшы зімнія чары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0