Аднаўленне графіці на трансфарматарнай будцы кваліфікавалі як злоснае хуліганства групай асоб (ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса).

37-гадовага палітвязня Васіля Логвінава асудзілі да двух гадоў «хіміі» і вызвалілі ў залі суда пасля трох месяцаў утрымання пад вартай. 29-гадовую Дзіяну Каранкевіч, якая знаходзілася ўвесь гэты час пад хатнім арыштам, асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі».

На судзе абвінавачаныя прызналі, што малявалі графіці, але лічаць, што за іх дзеянні можа быць толькі адміністрацыйная адказнасць.

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Карсюк, дзяржабвінавачанне падтрымліваў Арцём Цвяткоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0