«Паважаныя святары, пастары, вернікі! Прыйшоў час сказаць пра набажэнствы ў беларускіх цэрквах па-беларуску.

Сярод відавочных прычынаў нашай сённяшняй бяды — адмаўленне ад дадзенай Богам мовы. Госпад даў кожнаму народу сваю ўласную мову — каб прадухіліць пабудову сусветнай імперыі зла і паставіць заслон грэху агульначалавечай пыхі», — кажа Павел.

«Няхай усё пачнецца хаця б з аднаго беларускамоўнага набажэнства на тыдзень. Бог дапаможа і натхніць людзей. Няўжо беларусы ня вартыя аднаго беларускамоўнага набажэнства на 7 дзён, браты? Няўжо так і будзем маліцца да Бога не па-беларуску?

Бог даў нам мову — а мы адмаўляемся ды грэбліва адкідаем яе.

Час пакаяцца за тое, што выракліся Божага дару — і ствараць плод, варты пакаяння. Ёсць жа цудоўныя праваслаўныя і евангельскія супольнасці, дзе беларуская мова квітнее! Пераймайце!» — зазначыў Павел Севярынец.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0