«Паўлегальныя прыватныя дзіцячыя садкі і школы пад шыльдай індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадскіх ці рэлігійных аб'яднанняў у большасці выкарыстоўваліся ў палітычных мэтах, станавіліся апорай для каляровай рэвалюцыі. А іх супрацоўнікі і кіраўнікі апынуліся ў дэструктыўных арганізацыях рознага ўзроўню», — заявіў ён на Рэспубліканскім педсавеце.

Раней Карпенка таксама заяўляў, што «на працягу ўсёй інфармацыйнай кампаніі лета-восені 2020-га настаўнікаў называлі ў тэлеграм-каналах «ворагамі», «прыхільнікамі сістэмы».

«Экстрэмісты падпальвалі школы, неслі да іх пахавальныя вянкі, былі фэйкавыя паведамленні аб мініраванні будынкаў. У той жа перыяд узламвалі сайты ўстаноў сістэмы адукацыі, міністэрства масава падвяргаліся DDoS-атакам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0