Фота: Універсітэт Манчэстэра.

Фота: Універсітэт Манчэстэра.

Транспарціроўка на Марс хаця б адной цагліны каштуе прыкладна два мільёны даляраў. Таму будучыя каланісты не здолеюць узяць з сабой з Зямлі будаўнічыя матэрыялы. Замест гэтага ім прыйдзецца карыстацца тымі рэсурсамі, што яны будуць мець на іншай планеце, тлумачыць Sky News.

Асновай для «касмічнага» бетона будуць два біялагічныя рэчывы. Перш за ўсё, гаворка пра альбумін сывараткі крыві — распаўсюджаны ў чалавечай крыві бялок. Яго навукоўцы прапануюць спалучыць з мачавінай — прадуктам адходу, які ўваходзіць у склад мачы, поту і слёз.

Гэтыя рэчывы можна змяшаць з пылам з паверхні Луны ці Марса. У выніку атрымаецца матэрыял AstroCrete, які мае на 300% мацнейшую сілу сціскання, чым зямны бетон. Вучоныя разлічваюць, што AstroCrete таксама здолее вытрымаць незвычайныя ўмовы ў космасе.

Пры стварэнні «касмічнага» бетона навукоўцы натхніліся старадаўнім метадам будаўніцтва, калі ў вапнавы раствор дадавалі свіную кроў. Створаны такім чынам матэрыял лічыцца важным вынаходніцтвам архітэктараў старажытнага Кітая.

Чытайце таксама: iPhone 13, новыя планшэты і гадзіннік: што прэзентавала Apple ў аўторак 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0