Ягоны малодшы брат — палітзняволены былы чыноўнік Юрый Сянькоў.

Юрый Сянькоў — былы начальнік фінансавага аддзела адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска. Яго затрымалі 30 красавіка 2021 года і пяць разоў асудзілі па адміністрацыйных справах, у выніку чаго ён атрымаў 50 сутак арышту. Затым яго перавялі ў СІЗА ўжо па крымінальнай справе. Яго абвінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: па арт. 342 КК — за ўдзел у акцыях пратэсту 16 і 23 жніўня 2020 года, а таксама па арт. 368 КК — за рэпост у тэлеграме. Мужчына атрымаў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Справу Аляксея Сянькова разгледзела суддзя Наталля Бугук. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Дзмітрый Хаваўка.

Пазоў «Мінсктранса» на 11 тысяч 819 рублёў 76 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскім парадку.

Аляксея Сянькова абвінавацілі ў тым, што 16 і 23 жніўня 2020 года ён прыняў удзел у маршах — групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак і пацягнулі за сабой парушэнне работы транспарту. Таксама ён пляскаў у далоні, выкрыкваў лозунгі.

Дзеянні адбываліся на праспектах Машэрава і Пераможцаў, плошчы Незалежнасці.

Мужчына патлумачыў, што 16 жніўня сустрэўся з братам Юрыем у гандлёвым цэнтры «Карона», яны вырашылі паглядзець, колькі людзей выйшла. Не даходзячы да Стэлы, яны сфатаграфаваліся разам, у руках яны не мелі сімволікі, на фоне былі сцягі БЧБ. Пасля 19-й гадзіны яны разышліся. Аляксей прызнаў, што мела месца быць абмежаванне руху транспарту, але ён не бачыў, каб яно было побач з імі.

Таксама ён прызнаў, што пляскаў у далоні і крычаў «Жыве Беларусь!»

Чытайце таксама: Што стала з сілавікамі, якія перайшлі на бок народа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0