Фота з інстаграма

Фота з інстаграма

«Нядаўна я пісала пра тое, што мы з мужам ужо 2 месяцы жывём у Варшаве пад аховай. На жаль, гэта вымушаная мера. Многія людзі з'язджаюць з Беларусі дзеля сваёй бяспекі і мы не выключэнне. Спачатку нам здавалася, што гэта крута.

Цяпер я магу сказаць — гэта цяжка.

Безумоўна, усе меры прыняты дзеля бяспекі, мы гэта вельмі цэнім і будзем прытрымлівацца пратаколу столькі, колькі будзе неабходна.

Першы час нам практычна нельга было выходзіць з дому — толькі на вельмі важныя сустрэчы. Паступова свабоды з'явілася больш.

Мы перабраліся ў кватэру, якую арандавалі, я пачала трэніравацца, але нас не перасталі ахоўваць. Усе нашы дзеянні і перамяшчэння ўзгодненыя, нават паход у краму за прадуктамі. Гэта гучыць смешна, але мы нават сабаку выгульваем з аховай. 

Зараз я мару пра вельмі простыя рэчы, мне не хапае сустрэч з сябрамі, паходаў па крамах, прагулак у горадзе. Так шмат новага тут для нас і столькі месцаў хочацца наведаць, павячэраць у кафэ або затрымацца ў якім-небудзь гандлёвым цэнтры на пару гадзін, але ў дадзены момант прымаю новую рэальнасць. Проста ведаю, што аднойчы наша жыццё стане самым звычайным».

Чытайце таксама: Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі аб спорце: Перамогі — не самамэта, навошта нам чэмпіёны, якія працуюць на разбурэнне згоды?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0